Пошук

23.03.2017 09:23  

У пачатку сакавіка Славянская Біблейскай Місіянерская Школа ў ЗША прэзентавала першы музычны кліп на песню «Ойча наш» — гімн Усемагутнаму, прызнанне ў любові Богу і гатоўнасці ісці за Яго воляй паўсюль і заўсёды.

Напісалі і выканалі песню студэнты школы, якія з’яўляюцца і галоўнымі дзеючымі асобамі відэа. Галоўная сюжэтная лінія будуецца на іх рэальнай місіянерскай працы.



Праца над кліпам ішла дастаткова доўга — яго стваральнікі імкнуліся ажывіць словы песні, суправаджаючы спеў салістаў іх рэальнай місіянерскай дзейнасцю ў Афрыцы, Украіне і іншых краінах.

Удзельнікі калектыву прызнаюцца, што задаволены вынікам: ён атрымаўся сапраўдным гімнам місіянераў, запаленых агнём Божай любові і гатовых несці яе па ўсім свеце.

Відэа важна паглядзець, каб нагадаць сабе, што няма большай місіі і паклікання для тых, хто называе сябе хрыстовымі, чым несці Хрыста тым, хто Яго не ведае.

Паводле cnl.news (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа