Пошук

21.03.2017 14:19  

Ардынарый дыяцэзіі св. Клімента ў Саратаве біскуп Клеменс Пікель абраны новым старшынёю Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі. Пра гэта стала вядома 17 сакавіка падчас пленарнага пасяджэння біскупаў у Сочы.

Як паведамляе са спасылкай на «Интерфакс-Религия» blagovest-info.ru, з 2011 года на працягу двух тэрмінаў пасаду кіраўніка ККБР займаў арцыбіскуп Паола Пеццы — кіраўнік архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве, а біскуп Пікель быў яго намеснікам.

У сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў перавыбраны таксама віцэ-старшыня епіскапату — ім стаў ардынарый дыяцэзіі з Новасібірска біскуп Юзаф Верт, які ў свой час быў калісьці папярэднікам Пеццы на пасадзе старшыні Канферэнцыі.

Наступнае пленарнае пасяджэнне ККБР пройдзе 18-19 кастрычніка ў Новасібірску.

blagovest-info.ru (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.