Пошук

21.02.2017 17:41  

У мексіканскім штаце Аахака з-пад вады паказалася старажытная святыня, якую ў XVII стагоддзі пабудавалі дамініканцы. Манахі прыбылі ў Мексіку, каб распаўсюджваць хрысціянства сярод мясцовага насельніцтва.

Пра гэта паведамляе выданне Daily Mail.

У 1962 годзе касцёл і тэрыторыя вакол яго былі затоплены падчас будаўніцтва плаціны імя Бэніта Хуарэса. Тагачасныя ўлады імкнуліся павялічыць сельскагаспадарчы патэнцыял рэгіёна. Вадасховішча, якое ўтварылася пасля ўзвядзення плаціны, павінна было забяспечваць палі вадой для палівання.

Аднак з цягам часу ўзровень вады ў плаціне моцна пайшоў на спад. У сухі сезон святыня звычайна часткова паказвалася на паверхні, але сёлетняя засуха стала рэкорднай. Вадасховішча, як адзначылі ў Нацыянальнай камісіі па водным рэсурсам, запоўнена толькі на 16 працэнтаў. З-за нізкага ўзроўню вады святыня паказалася на паверхні значна раней, чым звычайна.

Было таксама адзначана, што будынак, нягледзячы на тое, што ён дзесяцігоддзямі знаходзіўся пад вадой, практычна не пашкоджаны.


Паводле pravoslavie.ru
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа