Пошук

21.02.2017 09:07  

375 тысяч выяў — бясплатна. Нью-ёркскі музей Метраполітан даў дазвол усім ахвотным не толькі даведацца пра свае скарбы ў інтэрнэце, але і дазволіў браць выявы без аплаты — нават без запыта аб згодзе музея — і выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах.

Дазвол датычыць вялікай колькасці твораў мастацтва, якія знаходзяцца ў фондах музея Метраполітан.

Метраполітан-музей пачаў супрацоўніцтва з папулярным парталам Pinterest і арганізацыяй Creative Commons. Pinterest — сацыяльная сетка, прызначаная для калекцыянавання і ўпарадкавання сабраных візуальных матэрыялаў. Дырэкцыя музея вырашыла выкласці ў свабодны доступ 375 тысяч выяў, якімі валодае музей.

Як патлумачыў рашэнне дырэктар музея Томас Кемпбел, рашэнне пра такі шырокі доступ фотаздымкаў з музейных фондаў быў адобраны, зыходзячы з місіі музея. Яна заключаецца ў тым, каб забяспечыць доступ да твораў мастацтва ўсім, хто хоча бліжэй з імі пазнаёміцца.

Гаворка ідзе пра сучасны спосаб прэзентацыі сабранага за ўсе гады, а таксама дапасаванне да магчымасцяў сучаснага масавага гледача.
У адкрыты доступ трапіць шмат фотаздымкаў канца ХІХ — пач. ХХ стагоддзя, адсканаваныя карціны і фотадакументацыя мастацкіх твораў розных гадоў.

Музей Метраполітан — не адзіны амерыканскі музей, які задарма адкрывае доступ да сваіх фондаў. Некалькі месяцаў таму доступ да сваіх выставак, пачынаючы з 1929 года, у сеціве адкрыў і Музей сучаснага мастацтва.

CREDO (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.