Пошук

20.02.2017 18:16  

Некалькі тыдняў таму стваральнік Фэйсбука прызнаўся, што ён ужо не атэіст, як казаў раней. Нядаўна ён сустрэўся з рэлігійнымі хрысціянскімі лідарамі Амерыкі.

Заява Цукерберга пра тое, што ён адышоў ад атэізму, выклікала шырокі рэзананс. Адны сцвярджалі, што гэта крокі для паляпшэння іміджу, іншыя спадзяваліся на сур’ёзны духоўны пералом у біяграфіі мільярдэра.

Сустрэча Цукерберга з рэлігійнымі лідарамі, аніматарамі і маладымі мамамі адбылася ў горадзе Вако на поўдні ЗША. «Яны дапамагаюць сваім супольнасцям знайсці больш глыбокі сэнс у зменлівым свеце», — напісаў Марк Цукерберг пасля гэтай сустрэчы.

Цікавасць стваральніка Фэйсбука датычыла такіх пытанняў, як дапамога царкоўных лідараў, а таксама цэлых супольнасцяў уплывае на людзей, якія сутыкаюцца з цяжкасцямі ў жыцці, і фарміраванне царкоўнымі лідарамі светапогляду.

«Гэтае падарожжа дапамагло мне зразумець, якой важнай з’яўляецца супольнасць і як мы ўсе шукаем чагосьці, чаму можам даверыцца», — зазначыў Цукерберг.



Учынак Цукерберга здзівіў некаторых сабраных у Вако.

Пастыр баптысцкай царквы Джон Краўдэр сказаў, што мільярдэр цікавіўся тым, як хрысціянскія супольнасці засяроджваюцца на рэлігіі і якім чынам дапамагаюць мясцовай грамадскасці.
Летам мінулага года Марк Цукерберг быў на аўдыенцыі ў папы Францішка, дзе яны размаўлялі пра ролю камунікатыўных тэхналогій у справе праблем беднасці.

Паводле CREDO, (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.