На заклік папы Францішка і Апостальскага Нунцыя ў Сірыі кардынала Марыё Дзэнары адрэагаваць на сітуацыю ў гэтай краіне адказаў фонд Avsi. Арганізацыя забяспечыць падтрымку тром бальніцам.
Фонд AVSI з’яўляецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй, якая падтрымлівае развіццё чалавечага патэнцыялу ў адпаведнасці з вучэннем Каталіцкага Касцёла. Фонд дзейнічае ў 37 краінах свету.
Фонд распачаў акцыю «Адкрытыя бальніцы». AVSI падтрымлівае два медыцынскія цэнтры ў Дамаску і адзін у Алепа праз фармацыю ўрачоў, забеспячэнне абсталяваннем, а найперш лякарствамі, каб іх атрымалі самыя бедныя.
У гэтай краіне на Блізкім Усходзе, ахопленай вайною, з дня на дзень павялічваецца санітарны крызіс. Паводле даных ААН і Avsi, звыш 11 мільёнаў мясцовых жыхароў не атрымліваюць медыцынскай дапамогі. Толькі 45 працэнтаў супрацоўнікаў службы аховы здароўя, якая існавала да вайны, не пакінулі сваю прафесію. Больш за палову бальніц зачынена. Сярэдні ўзрост жыцця панізіўся на 15 гадоў для мужчын і на 10 гадоў для жанчын. Асаблівы недахоп існуе сярод акушэрак, патрэбу ў якіх мае каля 300 тысяч цяжарных жанчын.
Сітуацыя ўскладняецца з-за санкцый, якія накладзены на Сірыю. Хоць афіцыйна эмбарга на медыцынскае абсталяванне не накладзена, але магчымасць выкарыстання большасці з яго частак таксама ў ваенных мэтах часта блакуе спробы атрымаць яго для бальніц.
Фонд Avsi мае надзею, што дзякуючы запланаванай кампаніі аператыўнасць трох каталіцкіх бальніц у гэтай краіне дасягне 90 працэнтаў. З прычыны пастаяннай запатрабаванасці медыцынскіх паслуг дадзены паказальнік пакуль зніжаны ў гэтым рэгіёне больш чым напалову.
Паводле CREDO
(VGr)