Пошук

15.02.2017 14:38  

Часам можна пачуць, што жыццё кансэкраваных асобаў сумнае і аднастайнае. Але гэта зусім не так. Акрамя малітвы і прысвячэння Богу свайго жыцця манахі і манахіні амаль нічым не адрозніваюцца ад кожнага з нас.

Можна быць манахам і...

1) ...выдатна катацца на скейтбордзе

Польскі францішканін Лукаш Букса OFM піша песні (выдаў ужо два альбомы) і любіць катацца на скейце. Ён шмат і ахвотна працуе з моладдзю, паказваючы сваім жыццём, што можна любіць Касцёл і не адмаўляцца ад сваіх захапленняў, выкарыстоўваючы іх для служэння Богу.

2) ...весці відэаблог на сур'ёзныя тэмы

Так робяць польскі дамініканін а. Адам Шустак OP і а. Ярдан Слівінскі OFM Cap

3) ...танцаваць на пляцоўцы для верталётаў

Siervas — музычны калектыў 11-манахінь з Іспаніі. У песні Confía en Dios яны спяваюць аб тым, што нашы клопаты і праблемы трэба даверыць Пану Богу. Яго міласэрнасць — крыніца нашай надзеі. Бог прабачае грахі тым, хто жалуе за ўчыненае.

4) …ці танцаваць на пляжы

Гэтае відэа стала хітом інтэрнэта. Паглядзіце, як манахіні з Кангрэгацыі Езуса Міласэрнага рыхтаваліся да Сусветных дзён моладзі-2016 у Кракаве.

5) ...танцаваць пад Шакіру і Ледзі Гагу

Так, як гэта робяць францішкане і дамінікане з Польшчы

6) ...маліцца «Ойча наш» у прамым эфіры пасля перамогі ў вакальным шоў

Італьянская ўршулянка Крысціна Скучыя, дзякуючы ўдзелу ў свецкім вакальным конкурсе «Голас», стала не толькі самай пазнавальнай манахіняй у Італіі, але і большасці краінах Еўропы.

7) ...гуляць у баскетбол у габіце



Супольнасць абноўленых братоў францішканцаў, якая была заснавана ў 1987 годзе, выкарыстоўвае для місіі сучасную музыку і спорт. Манаскае адзенне пры гэтым зусім не перашкаджае.

Паводле gaudeate.ru (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.