Пошук

10.02.2017 08:20  

Сэр Алек Гінэс быў адным з самых папулярных акцёраў ХХ стагоддзя. Ён праславіўся ролямі ў такіх фільмах як «Мост на рацэ Кваі» (за ролю ў гэтым фільме ён атрымаў «Оскар»), «Зорныя войны», «Олівер Твіст», «Доктар Жывага» і інш.

Ён нарадзіўся ў 1914 годзе ў беднай сям’і і ніколі не бачыў свайго бацьку.

Гінэс, хоць і выхоўваўся як англіканін, але страціў веру, шукаючы Бога ў многіх сусветных рэлігіях, у тым ліку ў будызме. Ён вельмі негатыўна ставіўся да каталіцызму, але ў 40 гадоў, дзякуючы незвычайнаму вопыту, навярнуўся.

Гэта адбылося ў Францыі падчас здымак для фільма пра кс. Браўні — святара і героя кнігі Чэстэртана, у якой ён распутваў крымінальныя загадкі. Гінэс іграў галоўную ролю, таму быў апрануты ў сутану.

У перапынку паміж здымкамі ён выйшаў на прагулку па невялікаму мястэчку... у сутане.

Калі пераходзіў каля аднаго дома, да яго падбег хлопчык, які там жыў, і з пэўным даверам узяў акцёра за руку, думаючы, што гэта сапраўдны святар.

Хлопец расказваў пра сваё мястэчка, ладзячы «для святара» экскурсію.

Давер і такая пазітыўная рэакцыя хлопца на вобраз каталіцкага святара ўразіла Гінэса, і той упершыню пачаў разважаць над сваім стаўленнем да Касцёла:

«Працягваючы прагулку, я зразумеў: Касцёл, які выклікае такі давер у дзіцяці да святара, нават незнаёмага, не можа быць хітрым ці жахлівым, як яго часта апісвалі. Тады я пачаў адчуваць вывучанае, паглынаючае прадузятасць на тэму Касцёла», — апісваў свае першыя ўражанні акцёр.

Навяртанне

Сапраўднае навяртанне прыйшло, аднак, зусім хутка, сын Гінэса захварэў на поліяміэліт і быў пры смерці з паралізаванымі нагамі.

Падчас мантажу фільма пра кс. Браўні Гінэс, калі даведаўся пра хваробу сына, пабег да касцёла. «Бег так доўга, пакуль не знайшоў каталіцкую святыню... у якой ніколі не быў. Укленчыў. Аддыхаўся. І праз 10 хвілін быў страчаны для свету...» — прыгадвае акцёр.

Я вырашыў «дамовіцца» з Богам: калі Мэцью вылечыцца, то як бацька Гінэс не будзе перашкаджаць, каб сын стаў католікам.

Атрымалася. Мэцью вылечыўся, а бацькі вырашылі запісаць яго да езуіцкай школы. У 15 гадоў іх сын вырашыў стаць католікам. Гінэс стрымаў слова, якое даў Богу, і пагадзіўся. Божыя планы адносна Гінэса былі, аднак, іншыя.

Гінэс пачаў шмат чытаць пра каталіцтва, сустракацца са святаром, прыняў удзел у рэкалекцыях у кляштары трапістаў. Найбольшая праблема ў яго была з разуменнем адпустаў, а таксама з вучэннем пра бязгрэшнасць Папы. Але гэта не перашкодзіла яму стаць католікам

Падчас прабывання ў Шры-Ланцы, дзе здымаўся фільм «Мост на рацэ Кваі», яго жонка далучылася да яго і таксама стала каталічкай.

Шмат знаёмых акцёра прыгадваюць, што сям’я Гінэсаў да канца жыцця была каталіцкай. Яны рэгулярна маліліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Алек Гінэс памёр у 2000 годзе ва ўзросце 86 гадоў. Да канца жыцця быў удзячны кс. Браўні — герою з кнігі Чэстартана.

Паводле deon.pl (IL)


Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.