У Расіі распрацавалі мабільную праграму «Правжизнь Телеграмм». Створана яна на платформе мэсенджэра Telegram і прызначаная для зносін праваслаўных вернікаў і духавенства. Пра гэта паведамляе Сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Маскоўскага Патрыярхату.
Для святароў «Правжизнь Телеграмм» будзе карысная дзякуючы цэламу шэрагу магчымасцяў. З яго дапамогай душпастыры змогуць прымаць ад парафіянаў просьбы аб малітоўнай дапамозе, аператыўна атрымліваць просьбы аб адправах, змогуць стварыць канал святыні і рабіць рассылку яго падпісчыкам, арганізоўваць валанцёраў, збіраць ахвяраванні», — гаворыцца ў паведамленні.
Праграма таксама дае магчымасць падпісацца на афіцыйны канал той ці іншай праваслаўнай святыні або ўвайсці ў агульную групу пэўнай святыні. Вернікі змогуць сачыць за царкоўным жыццём і кантактаваць адно з адным. Мэсенджэр дасяжны на васьмі мовах.
Паводле ria.ru
(VGr)