У новым следчым ізалятары «Кресты-2» у Корпіне з’явяцца тры праваслаўныя святыні. Паводле праекта, у кожным корпусе ізалятара будзе знаходзіцца капліца. Таксама прадугледжана асобна ўзведзеная святыня на тэрыторыі ўстановы для асуджаных і супрацоўнікаў.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Санкт-Пецярбугскай мітраполіі.
«Арганізацыя паўнавартаснай духоўнай апекі праваслаўных зняволеных у новым СІЗА “Кресты-2”, будаўніцтва і абсталяванне трох турэмных святыняў — першарадная задача епархіальнага “турэмнага” аддзела», — адзначае старшыня епархіальнага аддзела па турэмным служэнні протаіерэй Алег Скамарох.
Будаўніцтва следчага ізалятара «Кресты-2» пачалося ў 2007 годзе. Яго плануецца адкрыць у бліжэйшы час. «Кресты-2» лічацца самай вялікай у Еўропе турэмнай установай.
Паводле ria.ru
(VGr)