Пошук

03.02.2017 09:22  

Калумбійскі паўабаронца футбольнага клуба «Рэал Мадрыд» Хамес Радрыгес назваў сябе праціўнікам абортаў. Футбаліст, які і раней не ўтойваў свае пралайфаўскія погляды, вызнаў у інтэрв’ю калумбійскаму журналісту, што мае антыабортныя перакананні.

«Я прыхільнік жыцця для ўсіх істотаў. Не падтрымліваю абортаў, незалежна ад  таго, па якіх прычынах яго маглі зрабіць», — сказаў Радрыгес.

Гэтая заява дадала спартсмену як фанатаў, так і праціўнікаў. На профілі футбаліста ў адной з сацыяльных сетак апошнімі днямі разгарэлася дыскусія адносна пытання абортаў і публічнай заявы спартсмена.

25-гадовы Радрыгес быў зоркаю апошняга футбольнага матчу свету ў Бразіліі. Гэты калумбійскі гулец у пяці матчах сваёй зборнай забіў шэсць галоў, дзякуючы чаму быў абвешчаны каралём бамбардзіраў турніра, які праходзіў у 2014 годзе. У тым жа годзе ён атрымаў узнагароду FIFA імя Фэрэнца Пушкаша за самы прыгожы гол у свеце.

У Еўропу калумбійскі гулец трапіў з аргентынскага клуба Banfield. Ён гуляў у FC Porto і Monaco, перш чым у ліпені 2014 года падпісаў кантракт з клубам «Рэал Мадрыд».

Ужо больш за шэсць гадоў Хамес Радрыгес жанаты на калумбійскай валейбалістцы Даніэле Аспіна. У Хамеса з Даніэлай трохгадовая дачка Саламея.

Паводле credo-ua.org
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.