Пошук

02.02.2017 16:06  

У Польшчы выйшла кніга «Бог прамовіў у Легніцы». Выданне прысвечана эўхарыстычнаму цуду, які адбыўся ў парафіі Святога Яцэка ў Легніцы (Заходняя Польшча).

Ва ўступе да кнігі Легніцкі біскуп Зыгмунт Кернікоўскі адзначае, што на яе старонках змешчана «сведчанне пра надзвычайнае эўхарыстычнае здарэнне, якое адбылося ў адным з легніцкіх касцёлаў». «Гэтае здарэнне мы называем эўхарыстычным цудам у Легніцы. Таму перадача адпаведнай інфармацыі пра тое, што сталася, і адпаведных тлумачэнняў, якія дазваляюць даведацца не толькі пра знешні бок гэтай з’явы, але і спазнаць яе сэнс, а таксама адшукаць ключ для прачытання і інтэрпрэтацыі паслання гэтай з’явы».

У кнізе падрабязна апісваюцца падзеі, якія адбыліся ў касцёле св. Яцэка ў Легніцы, а таксама прыводзяцца дакументы касцёльных уладаў і заключэнні праведзеных даследаванняў, якія пацвярджаюць факт цуду.

Цэлы раздзел выдання прысвечаны храналогіі падзей. Далей апісваецца навуковая працэдура і шлях да выстаўлення рэліквій для публічнага культу. У другой частцы кнігі прыводзяцца разважанні і сведчанні асобаў, якія тым ці іншым чынам удзельнічалі ў развіцці гэтых падзей. Трэцяя частка ўяўляе сабою тэалагічнае разважанне, звязанае з таямніцай Эўхарыстыі і эўхарыстычнымі цудамі.

Важным дадаткам з’яўляецца фотадакументацыя.

Біскуп Кернікоўскі выказвае надзею, што гэтае даследаванне будзе дапамогай для тых, хто прыбудзе ў касцёл святога Яцэка, каб асабіста ўшанаваць гэтыя рэліквіі.

***

Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння 2013 года ў санктуарыі святога Яцэка ў Легніцы падчас удзялення святой Камуніі на падлогу ўпала кансэкраваная гостыя, у якой праз пэўны час і пасля правядзення многіх навуковых даследаванняў былі выяўлены часткі сардэчнай мышцы ў стане агоніі.

У заключэнні Дэпартамента судовай медыцынскай экспертызы, якое датуецца 2015 годам, указваецца на падабенства субстанцыі «да сардэчнай мышцы, але са зменамі, якія часта бываць падчас агоніі».

Была паінфармавана і Апостальская Сталіца, якая ў 2016 годзе скіравала на імя біскупа Збігнева Кернікоўскага дазвол на абвяшчэнне інфармацыі пра эўхарыстычны цуд.

Для публічнага ўшанавання рэліквіі былі ўрачыста выстаўлены 2 ліпеня 2016 года.

КАІ (VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа