Пошук

28.01.2017 15:49  

«Сусветныя дні моладзі ў Панаме будуць мець важнае значэнне для ўсёй Цэнтральнай Амерыкі», — перакананы прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх сям’і і жыцця. Сваімі думкамі пра будучы форум кардынал Кевін Фарэл падзяліўся  ў інтэрв’ю ватыканскай газеце L’Osservatore Romano.

Іерарх заўважыў, што ўпершыню ў гісторыі «трохгадовы шлях Сусветных дзён моладзі, які закончыцца міжнародным святкаваннем падзеі, мае марыйную тэматыку».

«Гэта падкрэсліць прысутнасць Маці Божай у жыцці моладзі, і ў першую чаргу, у веры і пабожнасці народаў Цэнтральнай Амерыкі», — лічыць ён.

Прэфект прызнаўся, што выбар Панамы месцам правядзення будучага форума падтрымалі епіскапаты ўсіх суседніх краін. Панама адыгрывае адмысловую ролю ў рэгіёне, бо адсюль Евангелле пачало пранікаць на амерыканскі кантынент. Першая дыяцэзія ў мацерыковай частцы Амерыкі была заснавана ў 1513 г. менавіта на тэрыторыі гэтай краіны.

Ватыканскі іерарх станоўча ўспрыняў ідэю запрасіць на Сусветныя дні моладзі юнакоў і дзяўчат іншых канфесій. Гэта заўсёды рабілася, заўважыў ён, але ў амерыканскім кантэксце гэты заклік можа мець большае значэнне і стаць адказам Каталіцкага Касцёла на выклік празелітызму з боку сектаў.

Каментуючы рашэнне аб правядзенні Сусветных дзён моладзі ў студзені (у перыяд інтэнсіўнай вучобы для студэнтаў з Еўропы і ЗША), кардынал Фарэл заўважыў, што форум не ўпершыню пройдзе ў гэты час. Зімой 1995 г. праводзіліся таксама Сусветныя дні моладзі ў Маніле, якія сталі самымі масавымі ў гісторыі.

Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 г. Пры выбары даты правядзення форума галоўным чынам улічваліся кліматычныя асаблівасці рэгіёну. Летам — у звычайную для правядзення СДМ пару — тут назіраецца сезон дажджоў.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.