10 студзеня свой дзень нараджэння адначыла найстарэйшая манахіня ў свеце — 110-гадовая с. Мары-Бернадэт з манаскага ордэна св. Дамініка.
Законная сястра жыве ў Францыі і з’яўляецца да ўсяго яшчэ і манахіняй з найбольшым манаскім «стажам» ва ўсім свеце — на сёння гэта 90 гадоў(!).
У кляштары Дакс сёстры дамініканкі праводзяць жыццё ў малітве, духоўных разважаннях, а таксама займаюцца шыццём і выпечкай.