Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць, як і планавалася, у 2019 годзе. Аднак не ў летні перыяд, а ў першых месяцах года — паміж студзенем і сакавіком.
Пра гэта паведаміў кардынал Кевін Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, якая ў Ватыкане адказвае за арганізацыю гэтай сустрэчы з Папам Рымскім.
У інтэрв’ю для агенцтва Rome Reports кардынал Фарэл адзначыў, што традыцыйная дата правядзення СДМ летам немагчыма ў сувязі з кліматычнымі ўмовамі. У Панаме ў гэты перыяд назіраецца сезон дажджоў. Дакладная дата стане вядома пазней.
Паводле прагнозаў кардынала, Панаму падчас СДМ наведае каля паўтара мільёна чалавек з усяго свету.