Пошук

05.01.2017 10:10  

Ва ўрачыстасць Раства Хрыстовага на экраны Якуціі выйдзе фільм «Первый Якутский», прысвечаны жыццю і дзейнасці епіскапа Дыянісія (Хітрова), аўтара якуцкай азбукі і граматыкі. Гэты праваслаўны іерарх прывёў да хрысціянства дзясяткі тысяч людзей.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Якуцкай і Ленскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы.

Правялебны Дыянісій 43 гады служыў на Якуцкай зямлі, 15 з іх быў місіянерам. Ён абышоў Якуцію ўдоўж і ўпоперак пешшу, аб’ездзіў на сабаках, аленях, конях, у лядачых лодках вырушваў у плаванне па рэках і Паўночным Ледавітым акіяне, штогод пераадольваў да дзесяці тысяч вёрст, каб прыняць споведзі.


Вялікі падзвіжнік РПЦ і асветнік стаў першым самастойным епіскапам Якуцкай кафедры. Дыянісій далучаў людзей да праваслаўя, будаваў святыні і школы, арганізоўваў царкоўнае жыццё. Прыжыццёвым помнікам місіянерскай дзейнасці епіскапа сталі якуцкая азбука і граматыка, перакладзеныя ім на якуцкую мову, а таксама выданні Новага Запавету, Кнігі Быцця, Псалтыроў і іншых пісьмовых крыніц праваслаўя.

Паводле ria.ru
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа