Пошук

05.01.2017 09:41  

Арцыбіскуп Нью-Ёрка кардынал Цімаці Долан будзе адным з шасці рэлігійных дзеячаў, якія прамовяць малітвы і чытанні са Святога Пісання падчас урачыстай цырымоніі інаўгурацыі новага Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Пра гэта паведамляе газета Washington Post.

Як сцвердзіў амерыканскі каталіцкі іерарх, ён будзе маліцца, каб «усемагутны Бог натхняў і вёў новага прэзідэнта і працягваў благаслаўляць вялікі амерыканскі народ».

Сярод рэлігійных лідараў, якія прымуць удзел у цырымоніі інаўгурацыі, будуць пастар Франклін Грэм, рабін Марвін Хір, пастары Уэйн Джэксан і Сэмюэль Радрыгес, а таксама тэле-прапаведнік Паўла Уайт.

Інаўгурацыя новага прэзідэнта ЗША адбудзецца 20 студзеня.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.