Пошук

04.01.2017 15:00  

Нельга асуджаць мусульман за тое, што яны хочаць ісламізаваць Еўропу — замест гэтага варта больш старацца, каб запоўніць хрысціянскія святыні. Пра гэта распавёў кардынал Крыстаф Шонбарн у інтэрв’ю аўстрыйскаму выданню «Kronen Zeitung».

Іерарх падкрэсліў, што дэхрыстыянізацыя старога кантыненту — не віна вызнаўцаў ісламу. Прычына ў падыходзе саміх хрысціян, для якіх часта «супермаркеты становяцца важнейшымі» за іх культурныя і рэлігійныя карані.

Кардынал таксама дадаў, што хацеў бы бачыць Блізкі Усход ізноў хрысціянскім, бо для іерарха «хрысціянства не толькі веравызнанне, але вера, якая з’яўляецца добрай, незалежна ад усіх памылак, якія былі зроблены калісьці».

Паводле deon.pl (IL)

Таксама па тэме:

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.