Кожны чацвёрты жыхар Іспаніі з’яўляецца атэістам або не вызнае ніводную рэлігію. Пра гэта сведчаць вынікі даклада, прадстаўленага фондам Ферэр Гуардзіа. Пра гэта паведамляе Periodista Digital.
Паводле даных фонда, 26 працэнтаў жыхароў краіны заявілі, што яны не з’яўляюцца прыхільнікамі ніводнай рэлігіі. 15 працэнтаў назвалі сябе веруючымі, яшчэ 10 працэнтаў — атэістамі, астатнія не змаглі вызначыцца з адказам.
72 працэнты прызналіся, што з’яўляюцца прыхільнікамі якой-небудзь рэлігіі (69 працэнтаў з іх — католікі).
Такім чынам, колькасць няверуючых у краіне значна вырасла за апошнія дзевяцігоддзі: у 1980 годзе толькі 8, 5 працэнта апытаных залічвалі сябе да няверуючых.
Таксама іспанцы сталі менш вянчацца (29 працэнтаў касцёльных шлюбаў у 2015 годзе супраць 80 працэнтаў у 1992 годзе). Вынікі апытання таксама паказалі, што ў школах падае папулярнасць урокаў рэлігіі. У пачатковай школе 31 працэнт вучняў аддае перавагу альтэрнатыўным рэлігійнаму выхаванню прадметам, у старэйшых класах лічба такіх вучняў дасягае 67 працэнтаў. Пры гэтым дзеці ў прыватных школах больш ахвотна вывучаюць рэлігію ў параўнанні з дзяржаўнымі школамі.