Пошук

06.11.2018 09:46   Vatican News

Charis – такую назву будзе насіць новая Служба каталіцкага харызматычнага абнаўлення, статут якой будзе зацверджаны 8 снежня Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Згодна з жаданнем Папы, Служба заменіць дзве структуры, якія дагэтуль каардынавалі дзейнасць харызматычнага руху ў Касцёле: Міжнароднае каталіцкае служэнне харызматычнага абнаўлення (International Catholic Charismatic Renewal Service) і Каталіцкае брацтва саюза харызматычных супольнасцей і асацыяцый (Fraternity of Charismatic Covenant Communities and Fellowships).

Статут Службы будзе зацверджаны ad experimentum – на выпрабавальны тэрмін, – і ўвойдзе ў сілу 9 чэрвеня 2019 г., ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа. Адначасова спыняць сваё існаванне дзве ўзгаданыя вышэй структуры. Іх маёмасць пяройдзе ў распараджэнне Charis, каб забяспечыць яе неабходнымі рэсурсамі для выкананні місіі, пажаданай Святым Айцом.

Charis будзе знаходзіцца на службе ўсяго руху каталіцкага харызматычнага абнаўлення, які ў паведамленні Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця называецца «струменем ласкі». Структура не будзе органам улады. Кожная форма харызматычнага абнаўлення застанецца пад той касцёльнай юрысдыкцыяй, пад якой знаходзіцца зараз, з захаваннем уласнай тоеснасці. У той жа час яна зможа карыстацца дапамогай Службы для выканання сваёй місіі.

Святы Пасад таксама прызначыць кіраўніцтва Charis: мадэратара, васемнаццаць членаў і Касцёльнага асістэнта на першы трохгадовы тэрмін.

Мадэратарам структуры стане прафесар Жан-Люк Моэнс з Бельгіі, Касцёльным асістэнтам – айцец Раньера Канталамеса, італьянскі капуцын і прапаведнік Папскага дома. Яе членамі будуць прадстаўнікі харызматычнага руху з розных частак свету. Усе яны прыступяць да выканання сваіх абавязкаў з моманту ўваходу ў сілу статута Службы.

Абноўлена 06.11.2018 15:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа