Пошук

11.09.2018 11:58   Vatican News

10 верасня ў Ватыкане пад кіраўніцтвам Папы Рымскага пачалася 26-я сесія Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.

Праца групы будзе працягвацца да 12 верасня.

Папярэдняя сустрэча праходзіла ў Ватыкане ў сярэдзіне чэрвеня. На ёй была агучана ўступная назва новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі – Praedicate Evangelium. Большая частка працы папскіх дарадчыкаў была прысвечана менавіта яе праекту.

Рада кардыналаў ужо нават падрыхтавала працоўны тэкст дакумента і перадала яго Святому Айцу для ўнясення паправак. Таксама былі разгледжаны розныя этапы рэформы, рэалізаваныя на працягу апошніх пяці гадоў.

Значная частка чэрвеньскага пасяджэння была прысвечана эканамічна-фінансавым пытанням. Было падкрэслена павышэнне транспарэнтнасці, забеспячэнне правільнага прымянення прынцыпаў бухгалтарскага ўліку, прытрымліванне прынцыпу двухузроўневага кантролю і міжнародных стандартаў у дзейнасці Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан.

Гаворка ішла таксама пра адзіны парадак падрыхтоўкі бюджэту і выніковых справаздач структур, большую ўвагу да выдаткаў, больш цеснае супрацоўніцтва і разуменне фінансавай рэформы, паступовую змену стаўлення адносна празрыстасці і справаздачнасці.

Абноўлена 11.09.2018 12:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа