Пошук

27.03.2018 12:39   Паводле: Ватыканскае радыё / Фота: zenit.org / Catholic.by

У Ватыкане з’явілася новае трохтомнае выданне даведніка па Усходніх Каталіцкіх Касцёлах Oriente Cattolico, якое 24 сакавіка Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанардо Сандры ўручыў Святому Айцу.

Публікацыя даведніка прымеркавана да 100-годдзя з дня заснавання гэтай Кангрэгацыі.

Папярэдняе выданне датуецца ажно 1974 г. Амаль праз паўстагоддзя адбылося «пераасэнсаванне эклезіялагічных катэгорый і абнаўленне гістарычнага профілю» ўсходніх каталіцкіх супольнасцяў. У выданні прадстаўлены бібліяграфічныя спасылкі; у яго ўключаны картаграфічны раздзел, які дэманструе прысутнасць католікаў усходніх абрадаў на ўсіх кантынентах.

Стваральнікі даведніка спадзяюцца, што ён стане інструментам для глыбейшага пазнання ўсходняга хрысціянства і звязаных з ім пытанняў. Выданне даступнае таксама ў электроннай версіі. З ім можна азнаёміцца і на спецыяльным інтэрнэт-партале www.orientecattolico.com.

Кардынал Леанардо Сандры выказаў спадзяванне, што публікацыя стане для дыяцэзій, парафій і навучальных устаноў магчымасцю для вывучэння і разважання над багатай спадчынай веры, культуры і велізарнымі пакутамі хрысціянскага Усходу.

У Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў паведамілі, што ў першыя тыдні пасля Вялікадня даведнік стане даступны ў розных фарматах, а таксама будуць арганізаваны яго прэзентацыі.

Абноўлена 27.03.2018 15:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця