Пошук


26 лютага Святы Айцец прызначыў Апостальскімі Нунцыямі двух прэлатаў Рымскай курыі: монсеньёра Альфрэда Ксэрэба, які дагэтуль з’яўляўся Генеральным сакратаром Сакратарыяту па эканамічных пытаннях Святога Пасаду, і монсеньёра Жазэ Авеліна Бэтэнкура, кіраўніка службы пратакола Дзяржсакратарыяту.

Монсеньёр Ксэрэб — 59-гадовы мальтыйскі святар, былы асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI і папы Францішка — быў прызначаны дыпламатычным прадстаўніком Папы ў Паўднёвай Карэі і Манголіі, а монсеньёр Бэтэнкур — 55-гадовы канадскі святар партугальскага паходжання — застанецца на сваёй пасадзе ў Дзяржсакратарыяце. Абодва атрымалі тытул арцыбіскупа.

Абноўлена 27.02.2018 12:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа