Сустрэча папы Францішка з Патрыярхамі і Вярхоўнымі Архіепіскапамі Усходніх Каталіцкіх Касцёлаў прайшла 9 кастрычніка. Іерархі мелі магчымасць задаць Папу пытанні, якія іх хвалююць.
У сваёй кароткай прамове ў пачатку размовы Пантыфік прызнаўся, што яму будзе важна даведацца аб радасцях і нягодах душпастырскага жыцця ўсходніх каталіцкіх супольнасцяў.
Кіраўнікі Усходніх Каталіцкіх Касцёлаў сабраліся ў Рыме на спецыяльнае пасяджэнне, прысвечанае 100-годдзю Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў і 25-годдзю Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў. Асамблея спыніцца на пытаннях, якія тычацца абрання кандыдатаў у біскупы, кіравання матэрыяльнымі дабротамі, новых юрыдычных структур для пастырскай апекі над вернікамі і экуменічнай місіі Усходніх Касцёлаў.