Пошук

29.08.2019 08:39   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: Roman Niedźwiecki / zw.lt

Падчас агульнай аўдыенцыі 28 жніўня папа Францішак заклікаў да асаблівай малітвы за мір у дзень, калі 80 гадоў таму распачалася жудасная трагедыя сучаснасці — Другая сусветная вайна.

Як паведаміла польская рэдакцыя парталу Vatican News, прамаўляючы да пілігрымаў з Польшчы, Святы Айцец сказаў:

«Дарагія браты і сёстры, 1 верасня спаўняецца 80 гадоў з таго дня, калі выбухнула Другая сусветная вайна, якая распачалася з нацысцкай, нямецкай агрэсіі супраць Польшчы.

У той час, калі ў сталіцы краіны Варшаве, у Велюню і ў іншых гарадах будуць праходзіць памятныя мерапрыемствы з удзелам шматлікіх кіраўнікоў дзяржаваў з усяго свету, мы ўсе будзем маліцца за мір, каб ніколі больш не паўтарыліся трагічныя падзеі, справакаваныя нянавісцю, якія прынеслі толькі знішчэнне, пакуты і смерць.

Будзем жа прасіць Бога, каб мір панаваў у чалавечых сэрцах, у сем’ях, грамадствах і паміж народамі».

«Даручаю ўсіх вас Матчынай апецы Каралевы супакою і ад усяго сэрца вас благаслаўляю», — сказаў папа Францішак.

Абноўлена 29.08.2019 12:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця