Пошук

06.05.2019 14:55   Паводле: Kс. Юрый Марціновіч / grodnensis.by / Фота: Уладзіслаў Мігдалёнак / Catholic.by

5 мая ў Падароску (Ваўкавыскі дэканат) адзначылі 500-годдзе парафіі св. Альжбеты Венгерскай i Божай Міласэрнасці. Юбілейныя ўрачыстасці ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, урачыстасць сабрала парафіянаў і шматлікіх гасцей, сярод якіх прысутнічаў таксама старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько.

Прысутных прывітаў нядаўна прызначаны пробашч парафіі кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA. Падчас Эўхарыстыі асаблівым чынам маліліся за ўсіх, хто ўтварае парафіяльную супольнасць, і за ўсіх, хто духоўна і матэрыяльна падтрымлівае парафію.

У прамоўленай гаміліі біскуп Станеўскі, між іншым, сказаў:

«Сёлета мінае 500 гадоў з таго моманту, калі сэрца чалавека падароскай зямлі ўзрушылася верай; сведкаў тых падзей ужо няма з намі, але мы адчуваем іх прысутнасць праз кроў у нашых жылах і еднасць святых».

Біскуп Станеўскі, які ў епіскапаце Беларусі з’яўляецца адказным за душпастырства моладзі, асаблівым чынам звярнуўся да маладых людзей:

«Не бойцеся быць мудрымі будаўнікамі свайго дома і шчасця, не бойцеся будаваць на скале — гэта значыць на Хрысце. Не бойцеся будаваць свайго дома на бяспечным месцы — гэта значыць тут, у Падароску».Пасля літургіі біскуп Юзаф Станеўскі благаславіў мемарыяльную дошку ў гонар 500-годдзя парафіі св. Альжбеты Венгерскай у Падароску.

Абноўлена 06.05.2019 16:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.