Пошук

21.12.2018 11:54   Тэкст і фота: Андрэй Юхнік / Catholic.by

20 снежня студэнты Міждыяцэзіяльнай гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі разам з прэфектам кс. Андрэем Лішко наведалі дом-інтэрнат у Галавічполлі.

Штогод семінарысты наведваюць дзетак, каб падзяліцца з імі радасцю надыходзячых святаў Божага Нараджэння і сведчаннямі ўласнага перажывання гэтага радаснага перыяду.

Радасць і ўсмешка на тварах маленькіх выхаванцаў інтэрната сведчылі аб тым, што дзеці з нецярплівасцю чакалі прыезду сваіх даўніх сяброў з духоўнай семінарыі і нават падрыхтавалі для іх цудоўную тэатральную пастаноўку аб Божым Нараджэнні. На заканчэнне невялікага спектакля кожны атрымаў салодкі пачастунак.

У цёплай атмасферы блізкіх ужо Калядаў семінарысты паразмаўлялі з выхаванцамі інтэрната, расказалі ім пра сэнс Божага Нараджэння і выслухалі пажаданні дзяцей ад нованароджанага Езуса Хрыста.

На працягу ўсёй семінарыйнай фармацыі будучыя святары выхоўваюць у сабе пачуццё неабыякавасці да найбольш патрабуючых, каб заўсёды быць гатовым выйсці насустрач бліжняму і праявіць да яго сваю любоў.

Абноўлена 21.12.2018 12:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.