Пошук

18.10.2018 13:21   Падрыхтаваў: Ілья Лапато / Catholic.by

Стварэнне падобнага плана ўпершыню абмяркоўвалася на сустрэчы дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB з духавенствам рэгіёна ў верасні 2015 года.

Тады іерарха толькі прызначылі біскупскім вікарыем для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці. Праз тры гады, як адзначае біскуп, тую задумку нарэшце ўдалося ажыццявіць.

«Раней я ствараў толькі асабісты план душпастырскага служэння, але цяпер яго атрымася пашырыць, — адзначыў іерарх. — Рыхтуючы працоўны варыянт, я ўлічваў тры аспекты: штодзённую душпастырскую дзейнасць, важныя даты для Магілёўскага рэгіёна і маё служэнне як біскупа».

Падчас урачыстасці Маці Божай Бялыніцкай, верасень 2018 г.

Сёння, каб даведацца пра рэлігійнае жыццё ў рэгіёне, пастырскую дзейснасць біскупа, а таксама паасобныя мерапрыемствы ў парафіях Магілёўшчыны, дастаткова спраўдзіць у планеры.

Спампаваць план можна ТУТ>>

План душпастырскай дзейнасці — гэты тры ў адным: каляндар з пералікам урачыстасцей і юбілейных дат, планер падзей і мерапрыемстваў у рэгіёне, накіраваных на яго развіццё, а таксама важныя даты ў жыцці святароў і кансэкраваных асобаў Магілёўшчыны.

Дакумент складзены на 2018-2019 душпастырскі год і прызначаны як для духавенства, так і для свецкіх вернікаў рэгіёна. На працягу года ў залежнасці ад патрэбаў часу ён будзе абнаўляцца.

«Планаванне, супрацоўніцтва і каардынацыя – важныя ўмовы, якія зробяць наша служэнне больш эфектыўным і арганізаваным», − перакананы біскуп Яшэўскі.

Іерарх дадае, што, улічваючы вопыт мінулага, трэба браць з яго лепшае, назапашваць і не баяцца спрабаваць новае.

«Я веру, што план агульнадушпастырскай дзейнасці прывядзе да калегіяльнай адказнасці за Касцёл і росквіту веры ва ўсходняй частцы архідыяцэзіі, — прызнаецца біскуп. — Няхай Святы Дух дапаможа нам распазнаць Божую волю адносна нашага рэгіёна, супольнасцей і нас саміх».

Абноўлена 18.10.2018 14:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця