Пошук

17.09.2018 10:59   Тэкст і фота: Кс. Аляксандр Шупенька / Catholic.by

У вёсцы Княжыцы Шклоўскага раёна адзначылі парафіяльнае свята Узвышэння Святога Крыжа.

На святую Імшу ў адрамантаваную капліцу прыехалі каля 30 парафіян з Магілёва, Фашчаўкі, Шклова, Горак і Оршы.

Парафіяльная супольнасць дзякуе ўсім гасцям, а таксама тым, хто сваімі ахвяраваннямі і працай спрычыніўся да аднаўлення гэтай каплічкі, і запрашае ўсіх у госці на Магілёўшчыну – усходні рэгіён нашага Касцёла.

 

Абноўлена 17.09.2018 20:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа