3-5 верасня ў польскім Вроцлаве праходзіла міжнародная канферэнцыя рэктараў Вышэйшый духоўных семінарый. У форуме прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі: кс. Віталій Вайцяхоўскі, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і кс. Андрэй Рылка, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.
У межах канферэнцыі былі абмеркаваны рэкамендацыі Апостальскай Сталіцы адносна фармацыі будучых святароў і ўвядзення некаторых карэктыў у спосабах пачатковага этапу навучання семінарыстаў.
Асаблівая ўвага была звернута на пытанні, звязаныя з духоўна-рэлігійным вымярэннем цноты паслухмянасці ў Касцёле.
Акрамя дакладаў і рэфератаў, рэктары мелі магчымасць падзяліцца практычным досведам, а таксама абмяняцца ўласнымі назіраннямі і меркаваннямі адносна розных аспектаў фармацыі будучых святароў.
Сумесныя малітвы і перажыванне Эўхарыстыі дапамагло ў больш цесным спатканні з Богам паглядзець на новы навучальны год, які распачынаюць духоўныя семінарыі ў розных краінах свету.