Пошук

23.02.2018 14:31   Grodnensis.by

Некалькімі днямі раней у сродках масавай інфармацыі з’явілася інтэрв’ю са «святаром Старакаталіцкай Царквы» Дзмітрыем Бондарам, дзейнасць якога супярэчыць вучэнню Каталіцкага Касцёла.

З гэтай прычыны Курыя Гродзенскай дыяцэзіі публікуе афіцыйную заяву, якая мае на мэце высветліць абставіны па дадзенай справе.

Заява Курыі Гродзенскай дыяцэзіі адносна асобы Дзмітрыя Бондара

У сувязі са з’яўленнем у сродках масавай інфармацыі матэрыялаў пра дзейнасць спадара Дзмітрыя Бондара Курыя Гродзенскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі папярэджвае вернікаў аб тым, што вышэйзгаданы чалавек не з’яўляецца святаром рыма-каталіцкага абраду.

У той жа час яго статус як святара старакаталіцкай супольнасці ў мясцовасці Літоўка каля Навагрудка застаецца да канца не высветленым, што многіх уводзіць у замяшанне.

У сувязі з гэтым перасцерагаем ад дзейнасці спадара Дзмітрыя Бондара як шкоднай і правакацыйнай для Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі

Абноўлена 26.02.2018 13:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа