Пошук

29.01.2018 18:03   sdb.by

28 студзеня ў бараўлянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў адзначылі урачыстасць святога Яна Боско. Распачалося святкаванне святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

На свяце таксама прысутнічала інспектар сясцёр салезіянак с. Габрыэля Родэ FMA.

Апостальскі Нунцый адзначыў, што прысутнасць на свяце ў гонар святога Яна Боско — вялікая радасць для яго, распавёўшы пра вялікі ўплыў салезіянаў на яго асабістае жыццё.

Салезіянская харызма вызначаецца радасцю, бо шатан баіцца радасных людзей. Такі шлях да святасці, як дадаў арцыбіскуп Пінтэр, здаецца простым і адначасова вельмі складаным, але з дапамогай святога апостала моладзі можна пераадолець усе перашкоды.

Пасля Імшы ўсе парафіяне накіраваліся ў араторый імя св. Дамініка Савіо, дзе адбыўся «Дон Боско Фэст». Удзельнікі свята былі падзелены на пяць груп згодна са сваімі здольнасцямі і зацікаўленасцямі: музычную, тэатральную, спартыўную, танцавальную і групу малявання.

Дзеці, бацькі, бабулі і дзядулі пад кіраўніцтвам аніматараў і кандыдатаў у салезіянскія супрацоўнікі разам рыхтаваліся да вялікага шоу, у якім кожны прыняў удзел.

Тэатральная группа падрыхтавала спектакль, у якім дзядзя Фёдар з Прастаквашына сустрэўся з салезіянскім святаром і вельмі захапіўся харызмай святога Яна Боско.

Яго сябры Шарык і кот Матроскін дапамаглі пабудаваць араторый, у які запрасілі іншых казачных персанажау. Удзельнікі іншых груп дэманстравалі свае таленты ў гэтай казцы ў новапабудаваным араторыі.

Напрыканцы былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу на лепшую выпечку.

Абноўлена 29.01.2018 19:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця