Пошук

20.11.2017 12:00   Фота: бр. Корнэль Консэк SVD / Catholic.by

У 33-ю нядзелю звычайнага перыяду Святы Айцец устанавіў Сусветны дзень бедных. Кіруючыся яго заклікам «Дзяліцеся з беднымі, каб зразумець Евангелле», у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах было арганізавана святкаванне гэтай падзеі.

19 лістапада ў 12.00 з гэтай нагоды тут распачалася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Пасля сумеснай малітвы прайшоў канцэрт музычнага гурта пінскай семінарыі «Подых Духа» і ансамбля «Крушына» з гарадскога пасёлка Крошын. Таксама быў арганізаваны пачастунак для ўсіх прысутных.

 

Перажытая ўрачыстасць стала яшчэ адной нагодай для ўзмацнення салідарнасці вернікаў і духавенства дыяцэзіі з найбольш патрабуючымі з супольнасці Касцёла, каб таксама разам з імі імкнуцца да Валадарства любові і міласэрнасці.

Абноўлена 20.11.2017 14:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця