Паважаныя святары,
Нагадваем, што святарскія рэкалекцыі адбудуцца ў гэтым годзе з 4 па 7 верасня 2017 года ў цэнтры «Карытас» у в. Ляскоўка. Запрашаюцца святары з усіх дыяцэзій у Беларусі.
Праводзіць рэкалекцыі кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г. Глыбокае.
Аб сваім удзеле просім паінфармаваць курыю да 1 верасня 2017 года. Просім высылаць паведамленні на электронны адрас: curiaminsk@gmail.com.
Нагадваем таксама, што святары, якія удзельнічаюць у рэкалекцыях у іншых месцах, павінны прадставіць у курыю адпаведнае пасведчанне.
кс. Дзмітрый Пухальскі
канцлер курыі
Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі