Catholic.by запускае новы дызайн і распачынае новы этап у сваім развіцці. Мы выдзелілі 6 прычын, у якіх раскажам, чаму новы сайт будзе лепшы за папярэдні.
1. Вялікія здымкі
Адным з новаўвядзенняў стануць вялікія здымкі ў кожным матэрыяле. Да таго ж глядзець фотарэпартаж стане прасцей: ён будзе дасяжны ў самім матэрыяле ў выглядзе фотастужкі і каб праглядзець здымкі з падзеі, больш не трэба будзе пераходзіць на новую старонку.
Калі ж клікнуць на значок у правым верхнім вугле, фотаздымкі можна глядзець у высокай якасці на ўвесь экран.
2. Адаптыўнасць
Цяпер чытаць Catholic.by на смартфоне і планшэце стала прасцей. Выгляд сайта і яго маштаб будуць аўтаматычна дастасоўвацца да прылады, на якой вы яго чытаеце.
3. Пошук на сайце
Ён стаў зручным і разгалінаваным. Задаючы параметры пошуку, можна знайсці не толькі згадку пра тую ці іншую падзею, але і адфільтраваць яе па даце, годзе і нават па наяўнасці ў ім фотаздымкаў.
4. Больш зручны пошук па касцёлах
Адзін з найбольш працаёмкіх раздзелаў на нашым сайце размешчаны ў пункце меню: Касцёл у Беларусі / Адрасы касцёлаў. Тут можна выбраць дыяцэзію, якая вас цікавіць, і са спісу святыняў абраць патрэбны вам касцёл. Інфармацыя па парафіях будзе абнаўляцца яшчэ на працягу месяца.
Калі ў вас ёсць актуальныя здымкі святыняў, якія на сайце па нейкай прычыне змешчаны без фота, — дасылайце іх нам! Калі ў вашай парафіі адбыліся змены ў раскладзе святых Імшаў — паведамляйце пра гэта. Будзем рады вашай дапамозе.
5. Патрабаванні да навін ад пазаштатных аўтараў
Улічваючы кадравыя рэсурсы рэдакцыі, мы вырашылі па-новаму расставіць акцэнты ў нашай працы і сканцэнтравацца на тых падзеях у жыцці Касцёла, якія адпавядаюць двум крытэрыям:
- агульнакасцёльная значнасць
- незвычайнасць і ўнікальнасць падзеі
Таксама мы прапісалі патрабаванні да здымкаў пазаштатных аўтараў. Гэтыя крытэрыі можна знайсці ў раздзеле Навіны / Дашлі навіну.
6. Адкрытасць да пераменаў
На працягу месяца з моманту запуску абноўленай версіі сайта мы будзем «падшліфоўваць» і ўдасканальваць яе. Будзем ўдзячныя за ўсе вашы парады і каментарыі, улічыўшы якія мы маглі б палепшыць юзабіліці сайта.
Мы адкрытыя да дыялогу і запрашаем вас і надалей чытаць Catholic.by!
Рэдакцыя