Пошук


Заканчэнне навучальнага года і ўручэнне дыпломаў выпускнікам Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля адбылося 17 чэрвеня ў мінскім Чырвоным касцёле. Мерапрыемства распачалося святой Імшой, у якой прынялі ўдзел выкладчыкі, выпускнікі і студэнты каледжа.

Святую Імшу ўзначаліў кс. Ян Крэміс, які з’яўляецца дырэктарам гэтай навучальнай установы.

З гаміліяй да прысутных звярнуўся кс. Юрый Санько, у якой заклікаў будучых катэхетаў не заставацца на мелкаводдзі, дзе «прыемна і спакойна», а не баяцца «выплысці на глыбіню», каб праслаўляць Бога і сведчыць пра Яго іншым.

Пасля Імшы ў дольным касцёле прайшло ўручэнне дыпломаў выпускнікам, якіх у гэтым годзе было 18 чалавек. 7 чалавек атрымалі дыплом катэхета, 9 чалавек — дыплом катэхета і кантара, яшчэ два чалавекі атрымалі дыплом без прысваення кваліфікацыі.

Выступаючы перад прысутнымі, кс. Ян Крэміс распавёў аб увядзенні з наступнага навучальнага года новай спецыяльнасці, студэнты якой будуць вывучаць тэалогію і сродкі масавай камунікацыі.

Пазней студэнты другога курса прадставілі сцэнку, у якой была разыграна сітуацыя з жыцця «маладога спецыяліста-катэхета» і паказаны цяжкасці, з якімі ён сутыкаецца на сваім шляху.

Таксама выпускнікі атрымалі памятныя падарункі ад цяперашніх студэнтаў установы — драўляныя сувеніры з эмблемай каледжа і паштоўкі з цытатамі са Святога Пісання.

У якасці падзякі выпускнікі падрыхтавалі для выкладчыкаў каледжа прэзентацыю, у якой асабіста ўзгадалі кожнага з іх. Уступная кампанія ў Мінскі тэалагічны каледж імя св. Хрысціцеля на 2017/2018 навучальны год распачалася 15 чэрвеня.

Таццяна Грамыка, фота Аркадзя Абаева

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 16.08.2017 12:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа