Пошук

04.06.2017 19:30  

«Святы Дух у вобразе вогненных языкоў сышоў на Марыю і апосталаў, якія разам трывалі на малітве ў Вячэрніку. Ён змяніў апосталаў да непазнавальнасці», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч 4 чэрвеня, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, падчас святой Імшы ў мінскай архікатэдры.

«Апосталы з баязлівых мужчын пераўтварыліся ў мужных веснікаў укрыжаванага і ўваскрослага Хрыста, — працягваў іерарх. — Больш таго, людзі розных нацыянальнасцяў, да якіх яны прамаўлялі на плошчах Ерузалема, разумелі іх, як быццам яны прамаўлялі на іх родных мовах. У выніку многія прынялі хрост і сталі мужнымі сведкамі хрысціянства аж да мучаніцкай смерці».

Арцыбіскуп Тадэвуш нагадаў, што Святы Дух не завяршыў сваё дзеянне ў дзень Пяцідзясятніцы, а працягвае сваю дзейнасць і кіруе Касцёлам ва ўсе часы, таксама ў часы ганенняў.

«Святы Дух умацоўвае вернікаў праз сем сваіх дароў, чыніць іх сваімі жывымі святынямі і дапамагае быць сведкамі Хрыста ў сучасным бездухоўным свеце», — падкрэсліў у гаміліі арцыпастыр і заклікаў «не заставацца пасіўнымі ў адносінах да Духа Святога, думаючы, што Ён усё здзейсніць аўтаматычна».

Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога.

«Сёння Касцёл запрашае нас выпрабаваць і ацаніць прысутнасць Духа Святога, якая перамяняе, асвячае і ўмацоўвае. Дух Святы прыходзіць з дапамогай у патрэбны час», — заключыў іерарх.

(cath)

Абноўлена 16.08.2017 15:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.