![](/3/../2/images/phocagallery/2017/06/2017-06-19-grodno/thumbs/phoca_thumb_l_grodno-009.jpg)
16 чэрвеня падчас святой Эўхарыстыі, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі дзякавалі Богу за чарговы год фармацыі, за набытыя веды і духоўныя каштоўнасці, за прыклад жыцця і сведчанне веры святароў, якія па Божай волі аказаліся на шляху семінарыстаў падчас іх вучобы.
![](/3/../2/images/phocagallery/2017/06/2017-06-19-grodno/thumbs/phoca_thumb_l_grodno-004.jpg)
У супольнай малітве ўдзельнічалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, выкладчыкі, свецкія супрацоўнікі і навучэнцы семінарыі.
Прысутнічалі таксама святары, якія нядаўна прынялі пасвячэнне. На заканчэнне Эўхарыстыі новапрэзбітэры ўдзялілі сабраным прыміцыйнае благаслаўленне.
![](/3/../2/images/phocagallery/2017/06/2017-06-19-grodno/thumbs/phoca_thumb_l_grodno-014.jpg)
Рэктар семінарыі кс. Раман Рачко падкрэсліў, што кожны выкладчык робіць свой бясцэнны ўнёсак у жыццё маладога чалавека, які прагне прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Рэктар таксама падзякаваў усім святарам за іх адданасць і самапрысвячэнне, з якімі яны нястомна суправаджаюць будучых святароў на гэтым нялёгкім шляху да святасці.
![](/3/../2/images/phocagallery/2017/06/2017-06-19-grodno/thumbs/phoca_thumb_l_grodno-011.jpg)
На заканчэнне Эўхарыстыі біскуп Аляксандр Кашкевіч пажадаў семінарыстам добрага адпачынку і прыгадаў, што, нягледзячы на перапынак у вучобе, семінарысты павінны працягваць сваю духоўную фармацыю і штодзённа ўзрастаць у сваім святарскім пакліканні.
![](/3/../2/images/phocagallery/2017/06/2017-06-19-grodno/thumbs/phoca_thumb_l_grodno-020.jpg)
Яўген Амасёнак
Фота з архіва семінарыі