Распачынаецца Адвэнт — час надзвычайны, напоўнены радасным чаканнем Нараджэння Пана. Варта імкнуцца перажываць гэтае чаканне, як і кожны дзень у жыцці, у паўнаце: скіроўваючы сэрца і думкі да Найвышэйшага, кіруючы крокі да святыні і канфесіянала, чытаючы Святое Пісанне, прымаючы ўдзел у рэкалекцыях.
У больш глыбокім перажыванні Адвэнту і падрыхтоўцы да свята Божага Нараджэння ў гэтым годзе нам дапамагаюць айцы езуіты, якія запрашаюць засяродзіцца на сямі адвэнтавых антыфонах, што традыцыйна выкарыстоўваюцца ў чаканні Езуса, які прыходзіць, каб пасяліцца сярод нас.
На сайце Catholic.by кожную нядзелю вы будзеце бачыць новае разважанне, якім можна карыстацца для малітвы на працягу тыдня.
Рэкалекцыі выйдуць за часавыя межы Адвэнту: распачнуцца яны ў першую нядзелю Адвэнту, 27 лістапада, а завершацца ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня.
Адвэнтавым рэкалекцыям, падрыхтаваным айцамі езуітамі, папярэднічаюць адмысловыя ўводзіны. У іх не толькі накрэслены кірунак будучых разважанняў, але і прыведзены практычныя парады па падрыхтоўцы да рэкалекцый увогуле і кожнага дня непасрэдна.
- Уводзіны
- О, Мудрасць
- О, Пан
- О, корань Есэя
- О, ключ Давіда
- О, Усход
- О, Валадар народаў
- О, Эммануэль
- Заканчэнне
(VGr)
aАдвэнтавыя рэкалекцыі падрыхтаваны айцамі езуітамі для шматмоўнага сайта «Прастора малітвы» (facebook.com). Пераклад на беларускую мову і апрацоўка тэкстаў — Тэрэса Клімовіч.