Пошук

01.06.2017 09:10  

31 мая 25-годдзе святарства адзначыў кс. Пётр Пятрага. Гэты святар быў адным з першых каталіцкіх душпастыраў, які пасля распаду Савецкага Саюза атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук кардынала Казіміра Свёнтка.

«31 мая 1992 года кардынал Казімір Свёнтэк удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне аднаму з першых пасля распаду Савецкага Саюза каталіцкаму святару. Гэта быў сённяшні юбіляр кс. Пётр Пятрага, які адзначае 25-гадовы юбілей святарскага жыцця», — гэтымі словамі дэкан Вілейскі кс. Аляксандр Барыла прывітаў на пачатку святой Імшы пробашча касцяневіцкай парафіі кс. Пятра Пятрагу.

Прывітаўшы юбіляра, кс. дэкан звярнуўся з віншаваннямі і да прысутнага Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які таксама 31 мая адзначае гадавіну прэзбітэраскага пасвячэння — сёлета ўжо 36-ю.

З нагоды юбілею да кс. Пятра прыбылі аднакурснікі, святары з парафій дэканата і з розных куткоў Беларусі.

Арцыбіскуп Тадэвуш, які ўзначаліў святую Імшу, у гаміліі выказаў удзячнасць юбіляру за яго святарскае служэнне.

«Толькі святар можа цэлебраваць святую Імшу, толькі святар можа цэлебраваць іншыя сакрамэнты… Многія з нас сёння глядзяць з надзеяй у неба — чакаюць дождж. Дождж, які дае рост агародніне, жыту, пшаніцы. Божая ласка з’яўляецца жыццядайным дажджом для сушы людскіх душаў. І гэты дождж Божай ласкі праз цэлебрацыю святых сакрамэнтаў святар выпрошвае для давераных яму людзей», — адзначыў Мітрапаліт.

Узгадваючы словы святога Яна Паўла ІІ пра сакрамэнт святарства, які Пантыфік называў дарам і таямніцай, арцыпастыр растлумачыў сэнс і напрамак святарскага жыцця, якое немагчыма замяніць ніякай іншай прафесіяй ці паслугай.

Напрыканцы Эўхарыстыі кс. Пётр падзякаваў Мітрапаліту Тадэвушу за цэлебрацыю святой Імшы, святарам і парафіянам — за прысутнасць і супольную малітву.

Святара-юбіляра павіншавалі парафіяне, прадстаўнікі аддзела культуры і ўлады.

Кс. Юзаф Сярпейка (VGr)
Фота аўтара

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.09.2017 14:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.