Пошук

07.05.2017 14:47  

7 мая, у нядзелю Добрага Пастыра, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў мінскай архікатэдры. У гэты дзень у Каталіцкім Касцёле моляцца аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця.

«Адных Бог кліча да святарства ці да кансэкраванага жыцця, іншых — да сямейнага. Але кожнага без выключэння Ён кліча быць сапраўдным хрысціянінам, які жыве згодна з вучэннем Евангелля і Касцёла», — нагадаў іерарх.

Арцыпастыр падкрэсліў, што сёння Касцёлу даводзіцца абвяшчаць Евангелле сярод гоману «надакучлівых галасоў сучаснага амаральнага свету». «Аднак існуе таксама голас нашага сумлення, які сігналізуе, што з намі нешта не так. Ці чуем мы яго? Ці не страцілі мы слых у гомане сучаснага свету? Нездарма св. апостал Павел кажа, што ўсё магчыма ў Хрысце, які нас падтрымлівае. Гэты голас сцвярджае, што мы не слабыя, мы можам жыць сапраўдным хрысціянскім жыццём. Ён заклікае даверыцца Езусу, які кліча нас да новага жыцця, да новых адносін з Ім, да святасці», — дадаў Мітрапаліт.

Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на IV Велікодную нядзелю

Іерарх заклікаў вернікаў, якія ўтвараюць парафіяльную супольнасць і з’яўляюцца вялікай сям’ёю, дапамагаць сучасным маладым людзям распазнаваць голас Хрыста, які іх кліча.

«Няхай жа, дарагія браты і сёстры, ніколі не змоўкне наша малітва аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця, а Марыя — Маці святароў — няхай выпрасіць у свайго Сына новыя пакліканні, каб у нас заўсёды было дастаткова тых, хто вядзе нас шляхам збаўлення», — заклікаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

(DN), (VGr)

Абноўлена 21.08.2017 15:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа