Пошук


Літургія Пасхальнай вігіліі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якая прайшла ўвечары 15 красавіка, абвясціла вернікам аб Уваскрасенні Езуса Хрыста. У архікатэдры ў гэты дзень быў удзелены сакрамэнт хросту і канфірмацыі пяці кандыдатам.

Вялікдзень — дзень перамогі святла над цемрай і жыцця над смерцю. Літургія распачынаецца звонку святыні каля вогнішча. Важнымі сімваламі ў гэтай літургіі з’яўляюцца цемра і святло. У цемры на распачацце Пасхальнай вігіліі з’яўляецца святло — агонь. Яго благаслаўляе святар і ад гэтага запальваецца пасхал — свечка, якая свеціць у цемры. Такім святлом для сусвету з’яўляецца Уваскрасенне Хрыста.

«Сёння мы святкуем радасную навіну перамогі Езуса над смерцю і грахом. Калі праз сакрамэнтальнае жыццё мы з’яўляемся ўдзельнікамі гэтай перамогі, то ведаем, хто ёсць наш Бог. Гэта не фальшывыя богі сучаснага свету — поспех, кар’ера, грошы, наркотыкі, алкаголь і г.д., але сапраўдны Бог, якім з’яўляецца уваскрослы Езус Хрыстус», — адзначыў у Пасхальную вігілію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў Эўхарыстычную літургію.

У архікатэдры ў гэты дзень быў удзелены сакрамэнт хросту і канфірмацыі пяці кандыдатам. 

На заканчэнне іерарх павіншаваў з Вялікаднем усіх хрысціянаў — католікаў, праваслаўных і пратэстантаў, бо сёлетняя Пасха, як падкрэсліў мітрапаліт, «з’яўляецца сумесным святкаваннем перамогі Хрыста!»

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 09.08.2017 16:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа