Пошук

31.03.2017 14:28  

30 сакавіка ў Варшаве ў Арках Кубіцкага пры Каралеўскім замку адбылося адкрыццё XXIII выставы-кірмашу каталіцкіх выдаўцоў, у якой прымае ўдзел і беларускае выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Про Хрысто».

Галоўныя тэмы сёлетняй выставы — «Ідзіце і абвяшчайце», 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, 300-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай... У выставе прымаюць удзел каля 150-ці выдавецтваў.

У адкрыцці выдавецкага фэсту прынялі ўдзел былы прэфект Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі Апостальскай Сталіцы кардынал Зянон Грахалеўскі, мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныч, генеральны сакратар епіскапату Польшчы біскуп Артур Мізіньскі, а таксама прадстаўнікі польскага Сенату і Міністэрства культуры.

Кардынал Грахалеўскі, які 16 гадоў узначальваў Кангрэгацыю каталіцкай адукацыі, у сваім выступленні падкрэсліў вялікае і неацэннае значэнне каталіцкай друкаванай кнігі ў фармаванні і выхаванні маладога пакалення. Іерарх звярнуў увагу на важнасць і адпаведнасць выбару чытачом літаратуры і сказаў, што «толькі добрая кніга становіцца сябрам чалавека. І таму каталіцкія выдавецтвы павінны друкаваць такія кнігі, якія могуць стаць нашымі сябрамі… Сённяшняя кніга стварае будучыню», — падкрэсліў кардынал.

На адкрыцці выставы былі названыя лаўрэаты ўзнагароды Таварыства каталіцкіх выдаўцоў «Фенікс 2017».

Выстава-кірмаш працягне сваю працу да 2 красавіка.

Паводле ave-maria.by
(VGr)

Абноўлена 06.03.2018 16:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.