16 сакавіка кс. Юзаф Пятушка МІС адзначыў юбілей свайго святарства — 60 гадоў. Павіншаваць юбіляра прыбыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і ксяндзы марыяне, якія нясуць служэнне ў парафіях Беларусі.
Урачыстую святую Імшу ў інтэнцыі кс. Юзафа, на якой сабраліся шматлікія вернікі, узначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Ксёндз Юзаф Пятушка МІС паходзіць з росіцкай парафіі, вядомай сярод католікаў Беларусі трагічнымі падзеямі Другой сусветнай вайны. У 1943 годзе жыхары Росіцы былі спалены разам з ксяндзамі марыянамі Антоніем Ляшчэвічам і Юрыем Кашырам.
Першую святую Камунію кс. Юзаф прымаў з рук ксяндза Ляшчэвіча. Пазней, пасля вайны, калі яго сям’я жыла ўжо ў Польшчы, юнак вырашыў прысвяціць сваё жыццё святарскаму служэнню і пайсці духоўным шляхам марыянаў.
(VGr)
Фота Яўгенія Лабкоўскага
Таксама па тэме: