Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых частак Мінска прапаноўвае назваць сквер побач з касцёлам свв. Сымона і Алены ў гонар Эдварда Вайніловіча.
Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.
Адзначаецца, што сквер знаходзіцца ў межах комплексам будынкаў Чырвонага касцёла, а таксама дамоў №17 і №19 па вул. Савецкая і домам №4 па вул. Свярдлова.
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама прымае меркаванні мінчан па гэтай прапанове.
Прапановы можна накіроўваць па адрасе г. Мінск-220006, вул. Маякоўскага, 22 (корп. 2) на працягу наступных двух тыдняў.