У Касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44А) працягваюцца Калядныя вечары. Запіс некаторых канцэртаў прапануе «Радыё Марыя» ў Беларусі. 14 студзеня пройдзе апошні канцэрт, на якім прагучаць духоўныя традыцыйныя песні беларусаў (Алесь Лось, колавая ліра).
Вашай увазе запіс выступлення 5 студзеня:
- Young composer's capella (мастацкі кіраўнік — Юлія Юніцкая. У праграме: В. Вараб’ёва, І. Дзянісава, І. Калагіна, Д. Ахматаў, О. Джэйла, Т. Уласенка, А. Рамірэс)
- моладзевы хор BREVIS Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (мастацкі кіраўнік — Вячаслаў Ларын. У праграме: Д. Бартнянскі, Г. Свірыдаў, Р. Шчадрын, Т. Морлі, Э. Эшэнвальдс, М. Смайлі)
- хор інструменталістаў БДАМ (мастацкі кіраўнік — Вячаслаў Ларын. У праграме: М. Равенскі, А. Красота, У. Сісаск, В. Вараб’ёва)
Паводле «Радыё Марыя»
(VGr)