17 снежня ў Мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адкрылася фотавыстаўка маладога фатографа Віктара Ведзеня.
У аўтарскім фотапраекце на тэму «Дарогі, ямімі мы Бога шукаем», аўтар прадставіў сюжэты з пілігрымкі Мінск-Будслаў. Экспазіцыя складаецца са здымкаў, зробленых у 2013, 2015 і 2016 гг., якія раней яшчэ не экспанаваліся.
Паводле слоў аўтара, выстаўка прымеркавана да 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Экспазіцыю можна наведваць да 15 студзеня па адрасе: г. Мінск, плошча Свабоды 9.
Да гэтага фотапрацы Віктара Ведзеня выстаўляліся ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены, а таксама шмат людзей змаглі ўбачыць іх падчас урачыстасцяў у Будславе.
Свае водгукі і ўражанні пра выстаўку можна пакінуць у кнізе, якая знаходзіцца ў кіёску архікатэдры ў дзяжурнага.
Віктар Ведзень — фотажурналіст, студэнт журфака БДУ. Каля двух гадоў супрацоўнічае з Catholic.by як аўтар і фотакарэспандэнт.