Пошук

18.12.2016 16:43  

«Бачыць у гэтай прыгожай катэдры так шмат маладых людзей — прычына сапраўднай радасці і надзеі для мяне», — адзначыў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр у прамове падчас адвэнтавага чування моладзі, якое праходзіла ў ноч з 17 на 18 снежня ў Мінску.

«Радасці — таму што, гледзячы на вас, разумею, што Касцёл у Беларусі сапраўды малады; надзеі — таму што гэты Касцёл жывы, поўны дынамізму і энтузіязму, што гэты Касцёл мае будучыню», — падкрэсліў іерарх.

«Бога цікавіць нашае сэрца, бо з сэрца паходзяць усялякія добрыя або злыя ўчынкі, менавіта ў ім нараджаюцца нашыя думкі, у ім прымаюцца самыя важныя рашэнні. Ён жадае зрабіць яго святыняю сваёй прысутнасці, месцам спаткання з намі», — дадаў арцыбіскуп Габар Пінтэр і нагадаў, што «жыццёвы шлях асноўваецца на тым, каб ісці наперад, каб спаткаць Езуса».

Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску.

Заклікаючы моладзь быць рашучай у супрацоўніцтве з Богам, нунцый працытаваў словы папы Францішка: «Бог кліча вас прымаць канчатковыя рашэнні. Ён мае асабісты план для кожнага з вас: распазнаць гэты план і адказаць на ўласнае пакліканне — а гэта і ёсць шлях да шчаслівай рэалізацыі самога сябе. Бог кліча кожнага з нас да святасці, жывучы ўласным жыццём, але кожнаму прапануе сваю дарогу. ... Я прашу вас паўстаць супраць культуры часовага, якая, у рэшце рэшт, лічыць, што вы не ў стане ўзяць на сябе адказнасць, што вы не здольныя па-сапраўднаму любіць. Я веру ў вас, маладыя, і я малюся за вас».

(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.