Пошук

29.11.2016 08:01  

Гэтую інфармацыю агучыў 26 лістапада глава адміністрацыі Савецкага раёна Юрый Трушчанка, адказваючы на пытанні агенцтву «Минск-Новости». Гаворка, між іншым, ішла пра будаўніцтва ў Сельгаспасёлку каталіцкай святыні ў скверы Катоўка і фізкультурна-аздараўленчага комплексу на беразе Цнянскага вадасховішча.

«Заўважу, што адносна ўзвядзення гэтых аб’ектаў сярод жыхароў няма адзінага меркавання. Ёсць як праціўнікі, так і прыхільнікі. Да прыкладу, паводле звароту ў адміністрацыю, у падтрымку касцёла сёння выступаюць ужо больш за дзве тысячы чалавек», — адзначыў Трушчанка.

Узвядзенне святыні падтрымліваюць не ўсе жыхары раёна, тлумачачы гэта тым, што будзе выкапана пэўная колькасць дрэў, а сам парк з’яўляецца адзінай зялёнай зонай у дадзеным і бліжэйшых кварталах.

(VGr)

Таксама па тэме:
Будаўніцтва новага касцёла ў мінскай парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно: пытанні, цяжкасці, перспектывы.

Мінчанам прапануюць выказацца адносна будаўніцтва касцёла ў парку Катоўка.

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа