Пошук

18.11.2016 15:12   Тэкст і фота: Кс. Кірыл Бардонаў / Catholic.by

Фармацыйная сустрэча святароў праходзіла з 14 па 17 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

У ёй прынялі ўдзел святары, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне менш за пяць гадоў таму і належаць да духавества Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі.

Ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч, біскупскі вікарый па справах духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прамаўляў да маладых святароў на тэму духоўных аспектаў святарскага служэння. Ксёндз Дзмітрый Пухальскі, канцлер Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на працягу трох дзён выступаў з серыямі дакладаў на тэмы кананічных і душпастырскіх нюансаў, з якімі сутыкаюцца святары, калі да іх звяртаюцца вернікі з просьбай аб удзяленні сакрамэнту хросту і благаслаўленні сужэнства.

У перадапошні дзень сустрэчы святары наведалі крыпту пінскай катэдры, у якой пахаваны кардынал Казімір Свёнтэк, і магілы святароў на пінскіх могілках.

Кс. Кірыл Бардонаў, фота аўтара

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа